bannerbannerbanner

Дахавік Казік

полная версияДахавік Казік
ОтложитьЧитал
000
Скачать
Язык:
Русский
Переведено с:
Русский
Опубликовано здесь:
2023-12-11
Файл подготовлен:
2023-12-11 09:26:20
Поделиться:

Современная городская сказка о домовиках, которые живут на крыше дома в белорусском городе.

Полная версия

Полностью
Лучшие рецензии на LiveLib
60из 100Aksana81

Аўтар гэтай кнігі – беларус, які жыве ў Расіі, а яго сям'я – жонка і дзве дочкі – дома размаўляюць па-беларуску. Пра гэтую акалічнасць біяграфіі аўтара не згадваецца ў кнізе, але Уладзімір Васькоў каля дзесяцігоддзя актыўна прысутнічае ў беларускай інтэрнэт-прасторы, вядзе блог, дзе распавядае пра сваю сям'ю і паездкі на радзіму, пра свайго дахавіка Казіка і пра тое, як сам рабіў ілюстрацыі да кнігі.Твор быў часткова вывешаны на сайце, які ствараецца намаганнямі беларускамоўных бацькоў, потым з'явіўся ў часопісе «Бярозка» – і стала відавочна, што казка пра дахавіка Казіка, які жыве на гарышчы, мае поспех сярод мэтавай аўдыторыі. Зрэшты, выявілася, і хто ж гэтая мэтавая аўдыторыя – дзеці малодшага школьнага ўзросту і… іх бацькі. Праўда, смяяцца дзеці і дарослыя, відаць, будуць з розных эпізодаў. Кніга наогул нагадвае сітуацыю, калі дарослы чалавек размаўляе з дзіцем у прысутнасці яго бацькоў: паведамленне скіравана толькі на малечу, але і астатнім будзе не сумна…Аўтар свядома апелюе да гісторыі пра Карлсана, які, па сутнасці, таксама быў дахавіком, а таму герояў можна лічыць у пэўным сэнсе супляменнікамі. Казік, Юзік ды іх сяброўка варона Карына, а таксама іншыя цікавыя персанажы – пані Ядзя, Вацлаў Банавентуравіч, дахавік Гюнтэр, сабака Маркіз і кот Базыль – трапляюць у вясёлыя прыгоды, але сапраўднае напружанне і дынаміка адбываюцца ў псіхалагічнай сферы: у камунікацыі сяброў, у стаўленні да свету, у бачанні сябе ў свеце.Дахавікі нікога не падбухторваюць на кепствы, яны самі іх робяць: правяраюць тэхніку бяспекі тыцканнем пальцаў у разетку, кіруюць аўтамабілем без правоў (у творы многа рэалій нашага жыцця, аж да камп'ютара і інтэрнэту). Аўтар закранае пытанні і праблемы, якія ў розным узросце бачацца па-рознаму: дзе дзіця пабачыць несправядлівасць, дарослы – карупцыю, а пытанне пра існаванне Бога акрэсліваецца праз разуменне адзіноты і не-адзіноты. Пісьменнік закранае такія побытавыя і светапоглядныя пытанні, якія бацькам добра было б абмеркаваць з дзецьмі, скарыстаўшы чытанне кнігі як нагоду.

40из 100ranica_t

Сялянская дзяржава пераўтварылася ў шматпавярховы гай і раптам зніклі амаль усе дахавікі. Амаль усе, ды не ўсе. Засталіся нейкі два, якія жывуць у горадзе. Цікава? Гм… Аднаму з іх спатрэбіўся тэлефон і ён знайшоў гаманец, набыў тэлефон і цяпер балбоча па ім з сябрам.

Я чытаю аповед уголас і нават не дзіўлюся, што старэйшая дачка пачынае нешта расказываць сваёй ляльцы, не слухаючы мяне. Гэта ўжо заканамернасць: беларускія кнігі ад «Мастацкай літаратуры» навяваюць жудасную нудоту. Быццам бы спецыяльна ўсё робіцца дзеля таго, каб адвадзіць ад мовы апошніх аматараў роднага слова, падсоўваючы з дзяцінства такія вось творы «таленавітых аўтараў». Дзіўлюся: ва ўсім Берасці ніводная бібліятэка не мае дзіцячых вершаў Хадановіча, затое нудных кніжак ад Саюза пясьменнікаў – цэлыя стосы.

Два. Альбо нават адзін. Не захапляе, не ўражвае, нічога не выклікае.

Оставить отзыв

Рейтинг@Mail.ru